Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначаная новая амбасадарка Вялікабрытаніі ў Беларусі — Фіёна Гіб



Фіёна Гіб

Фіёна Гіб

Фіёна Гіб зьменіць на пасадзе пасла Вялікабрытаніі ў Беларусі Бруса Бакнэла, які будзе пераведзены на іншую дыпляматычную пасаду.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на сайце ўраду Вялікабрытаніі.

Фіёна Гіб займала шэраг дыпляматычны пасадаў у Лёндане і за мяжой. Яна працавала ў Бэрліне, Кіеве, Магадзіша (Самалі), Басры (Ірак), дзе была намесьнікам генэральнага консулу ў 2008-2009 гадах, і Сане (Емэн), дзе была намесьнікам кіраўніка дыпляматычнай місіі ў 2010-2012 гадах.

«Для мяне вялікі гонар быць паслом Яе Вялікасьці ў Беларусі. Я зь нецярпеньнем чакаю пачатку працы зь беларускім урадам і няўрадавымі арганізацыямі па шэрагу пытаньняў, якія тычацца, у тым ліку, вырашэньня праблемаў, зь якімі мы ўсе разам сутыкаемся ў руху да росквіту, бясьпекі і захаваньня правоў чалавека ў Эўропе і за яе межамі», — сказала Фіёна Гіб.

XS
SM
MD
LG