Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гарадзенскі журналіст Андрэй Мялешка рыхтуе скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.


Андрэй Мялешка

Андрэй Мялешка

Андрэй Мялешка — своеасаблівы рэкардсмэн па штрафах: агульная сума штрафаў — 105 базавых велічыняў (18,9 мільёна рублёў).

Мялешку тройчы судзілі паводле абвінавачаньня ў «незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі», а таксама неаднаразова беспадстаўна выклікалі ў пракуратуру і КДБ.

«Падача скаргі ў камітэт ААН — гэта, па-першае маральны ціск на беларускую дзяржаву, якая стварае перашкоды ў працы беларускіх журналістаў. Суды над калегамі-фрылянсэрамі для гэтай дзяржавы сталі ўжо завядзёнкай. Яны праходзяць у розных кутках Беларусі: ад Горадні да Берасьця, ад Гомеля да Магілёва, і кожны суд паказвае, што журналісты працуюць ва ўмовах, набліжаных да ваенных. А судзяць журналістаў за простыя рэчы, зусім не зьвязаныя з палітыкай. Падачай скаргі ў ААН трэба паказаць усю абсурднасьць беларускай сытуацыі», — патлумачыў сваю пазыцыю Радыё Свабода Андрэй Мялешка.

Журналіст падаваў дакумэнты на афіцыйную акрэдытацыю яго як карэспандэнта беларускага «Радыё Рацыя», аднак МЗС Беларусі адмовіла яму. Усе суды вышэйшай інстанцыі, у якіх Мялешка аспрэчваў рашэньне судоў першай інстанцыі, адмовілі журналісту ў задавальненьні скаргаў.

Усяго паводле артыкулу 22.9 ч.2 КаАП з пачатку 2015 году беларускіх журналістаў судзілі ўжо 22 разы. Агульная сума штрафаў складае 117 мільёнаў 180 тысяч рублёў.

Літаральна 2 ліпеня берасьцейскага журналіста Алеся Ляўчука аштрафавалі на 50 базавых велічыняў (9 мільёнаў рублёў). Падставай для справы стала інтэрвію з капітанам футбольнага клюбу «Брэст» Раманам Васілюком, якое міліцыя знайшла на сайце тэлеканала «Белсат».

Яшчэ два суды прызначаныя на 9 і 10 ліпеня. У Глыбокім будуць судзіць Тацяну Смоткіну і Зьмітра Лупача.

XS
SM
MD
LG