Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Флетчарызм


Люк Філдэс, «Прэтэндэнты на месца ў начлежным доме» (1874).

Люк Філдэс, «Прэтэндэнты на месца ў начлежным доме» (1874).

Сярод іншых тэхнік здаровага ладу жыцьця практыкую флетчарызм — мэтад дбайнага разжоўваньня ежы. Прыжыўся ён хутка, я стаў, як і абяцалі аўтары навукова-папулярных артыкулаў, наядацца заўважна меншай колькасьцю звыклых прадуктаў на доўгія прамежкі часу, зусім ня трацячы ў вазе, працаздольнасьці і настроі.

Ведаючы, што ніякая інфармацыя не прыходзіць дарэмна, гадаў, навошта мне спатрэбіцца гэты навык. Але нахлынуў эканамічны крызыс, і з падазрэньняў выплавілася ўпэўненасьць: вось ён — галоўны cкладнік рэцэпту выжываньня на самы бліжэйшы час...

Ігар Канановіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG