Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскую школьную праграму ўвойдзе «Дзень узьяднаньня Крыму з Расеяй»


У Сімфэропалі 18 сакавіка 2015 году адзначылі гадавіну ўваходжаньня Крыму ў склад Расеі

У Сімфэропалі 18 сакавіка 2015 году адзначылі гадавіну ўваходжаньня Крыму ў склад Расеі

У рэгіёны ўжо накіраваны каляндар галоўных адукацыйных падзеяў, у якім Міністэрства адукацыі дае свае рэкамэндацыі адносна памятных датаў, на якія варта зьвярнуць увагу школьнікаў.

У расейскую праграму школьнага патрыятычнага выхаваньня вырашана ўключыць «Дзень узьяднаньня Крыму з Расеяй», паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на міністра адукацыі РФ Дзьмітрыя Ліванава.

Паводле ягоных словаў, праграма пачне працаваць з наступнага навучальнага году. У рэгіёны ўжо накіраваны каляндар галоўных адукацыйных падзеяў. У ім міністэрства дае свае рэкамэндацыі адносна памятных датаў і інфармацыйных падставаў, на якія варта зьвярнуць увагу школьнікаў.

«Гаворка ідзе пра тое, што ў нас ёсьць чатыры такія дзяржаўныя святы: Дзень Расеі — 12 чэрвеня, Дзень народнага адзінства, Дзень Перамогі і Дзень узьяднання Крыму з Расеяй. Вось гэтыя чатыры сьвяты павінны стаць каркасам, на які будзе нанізвацца цэлая сыстэма выхаваўчых мерапрыемстваў», — цытуе Ліванава Інтэрфакс.

Нягледзячы на тое, што Ліванаў згадаў «Дзень узьяднання Крыму з Расеяй» у якасьці дзяржаўнага сьвята, афіцыйна аб наданьні яму такога статусу не абвяшчалася. Толькі на самім паўвостраве 18 сакавіка было вырашана зрабіць выходным днём.

Крым увайшоў у склад Расеі ў сакавіку 2014 году на падставе рэфэрэндуму, падчас якога больш за 90% насельніцтва прагаласавалі за выхад са складу Ўкраіны і далучэньне да Расеі. Легітымнасьць плебісцыту не прызналі ні Ўкраіна, ні міжнародная супольнасьць. Тое, што адбылося, яны назвалі анэксіяй Крыму.

XS
SM
MD
LG