Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША выступілі супраць сэпаратысцкіх выбараў, якія супярэчаць менскім пагадненьням


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн

Вашынгтон выступае супраць правядзеньня 18 кастрычніка 2015 году мясцовых выбараў на тэрыторыях, якія кантралюе групоўка «ДНР».

Пра гэта віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў у тэлефоннай размове з прэм’ер-міністрам Украіны Арсеніем Яцанюком.

«Віцэ-прэзыдэнт ЗША асудзіў аб’явы сэпаратысцкіх лідэраў аб плянах правядзеньня выбараў 18 кастрычніка», — гаворыцца ў паведамленьні Белага дому. «Байдэн паказаў, што такія выбары «наўпрост супярэчаць менскім дамоўленасьцям і ўкраінскім законам».

Байдэн і Яцанюк таксама абмеркавалі праграму рэформаў, якую плянуе праводзіць Кіеў, і амэрыкана-ўкраінскі дзелавы форум, якія мае адбыцца 13 ліпеня ў Вашынгтоне.

XS
SM
MD
LG