Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ой, я ня той рухавік адключыў» — апошнія словы пілёта самалёта Transasia


Рада па авіяцыйнай бясьпецы Тайваню апублікавала справаздачу аб катастрофе самалёта авіякампаніі ATR72-600 Transasia, які разьбіўся 4 лютага 2015.

Пасажырскі самалёт ATR72-600 вылятаў з аэрапорту Тайбэя на выспу Кінмень. Празь дзьве хвіліны пасьля ўзьлёту сувязь зь ім была страчаная. Перад крушэньнем ён закрануў крылом эстакаду, на якой у той момант праяжджалі аўтамабілі, пасьля чаго зваліўся ў раку.

У выніку авіякатастрофы загінулі 43 чалавекі зь 58, якія знаходзіліся на борце. Яшчэ 14 чалавек — 13 пасажыраў і чалец экіпажу — атрымалі цяжкія траўмы, адзін пасажыр атрымаў лёгкія раненьні. Абодва пілёты, а таксама пілёт-стажор, які знаходзіўся ў кабіне, загінулі.

Сьледзтва высьветліла, што прычынай катастрофы стала памылка пілёта. Пры ўзьлёце ў самалёта перастаў працаваць правы рухавік, аднак замест таго, каб адключыць яго, пілёт адключыў левы — адзіны працоўны рухавік. Пры гэтым ён да самага апошняга моманту не ўсьведамляў сваю памылку, працягваючы задзіраць нос самалёта замест таго, каб апусьціць яго і скіраваць уніз.

Апошнімі словамі пілёта за сэкунду да крушэньня сталі: «Ой, я ня той рухавік адключыў!».

41-гадовы камандзір Ляо Цзяньцзун, былы пілёт ВПС, прыйшоў у грамадзянскую авіяцыю ў 2009 годзе, годам пазьней ён пачаў працаваць у TransAsia. У жніўні 2014 ён стаў камандзірам, а ў лістападзе таго ж года пачаў лётаць на ATR72-600. Агульны налёт на гэтым тыпе ў яго склаў 4914 гадзін.

Перад падвышэньнем яго працоўныя якасьці ацэньваліся на стымулятары, аднак у траўні 2014 году ён ня здолеў прайсьці выпрабаваньні.

Аднак яму ўдалося прайсьці праверку з другой спробы, і ён быў павышаны да камандзіра. У лістападзе таго ж года пілёт-інструктар падняў пытаньне аб недастатковых навыках Ляо і выказаў здагадку, што яму патрабуецца дадатковае навучаньне. Прэтэнзіі інструктара выклікала няўменьне пілёта спраўляцца з пампажам пры ўзьлёце — менавіта такая сытуацыя ўзьнікла ў дзень катастрофы.

XS
SM
MD
LG