Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «ДНР» хочуць правесьці мясцовыя выбары 18 кастрычніка


Падчас сьвяткаваньня гадавіны так званага «рэфэрэндуму» ў «ДНР», 11 траўня 2015 году
Падчас сьвяткаваньня гадавіны так званага «рэфэрэндуму» ў «ДНР», 11 траўня 2015 году

Лідэр групоўкі «ДНР», прызнанай ва Ўкраіне тэрарыстычнай, Аляксандар Захарчанка заявіў, што на тэрыторыі, якую ён лічыць падуладнай «ДНР», 18 кастрычніка адбудуцца «мясцовыя выбары».

Пра гэта паведамляюць сайты сэпаратыстаў.

Аляксандар Захарчанка
Аляксандар Захарчанка

«18 кастрычніка будуць абіраць кіраўнікоў гарадоў і раёнаў ... Для захаваньня асноў палітычнага ўрэгуляваньня будуць захаваныя ўстаноўленыя даваеннымі законамі межы раёнаў, гарадоў, пасёлкаў і вёсак, выбарчых участкаў, а таксама назвы органаў самакіраваньня і пасадаў, якія будуць абірацца», — сказаў Захарчанка.

У гэтым рашэньні Захарчанка спасылаецца на выкананьне Менскіх дамоўленасьцяў ад 12 лютага 2015 году.

1 ліпеня прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, прадстаўляючы зьмены ў Канстытуцыю ў частцы дэцэнтралізацыі, заявіў, што праект зьмяненньяў у Асноўны закон не прадугледжвае ніякага асаблівага статусу Данбасу.

Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

«Праект прадугледжвае магчымасьць спэцыфічнага парадку ажыцьцяўленьня мясцовага самакіраваньня ў асобных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках Данецкай і Луганскай абласьцей, які вызначаецца асобным законам», — сказаў Парашэнка, дадаўшы, што гэтая норма не выходзіць за межы міжнародных абавязацельстваў у рамках Менскіх дамоўленасьцяў.

Афіцыйны Кіеў ужо заяўляў, што бачыць магчымасьць весьці дыялёг аб канстытуцыйнай рэформе толькі зь легітымна абранымі прадстаўнікамі Луганскай і Данецкай абласьцей, гэта значыць тымі, якія былі выбраныя на папярэдніх законных мясцовых выбарах ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG