Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кэры паедзе на Кубу гэтым летам


Джон Кэры

Джон Кэры

Дзяржсакратар ЗША прыме ўдзел у адкрыцьці амбасады ЗША ў Гаване.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры, усьлед за прэзыдэнтам Абамам, выступіў з заявай з нагоды аднаўленьня дыпляматычных адносінаў паміж Злучанымі Штатамі і Кубай.

«Пазьней, улетку, як абвясьціў прэзыдэнт, я паеду на Кубу, каб асабіста прыняць удзел у паўторным адкрыцьці амбасады Злучаных Штатаў у Гаване. Гэта стане працягам працы амбасады пасьля перапынку ў 54 гады. Гэта таксама будзе першы візыт Дзяржсакратара на Кубу з 1945 году. Паўторнае адкрыцьцё нашай амбасады, скажу я вам, — гэта важны крок па шляху поўнага аднаўленьня нармальных адносінаў паміж Злучанымі Штатамі і Кубай. Праз чвэрць стагодзьдзя пасьля заканчэньня „халоднай вайны“, гэта адлюстроўвае рэальнасьць зьмененых акалічнасьцяў і паслужыць рашэньню шэрагу практычных задач», — заявіў Кэры, які знаходзіцца ў Вене, дзе вядзе перамовы па іранскай ядзернай праграме.

У той жа час, дзяржсакратар падкрэсьліў, што ў Вашынгтона і Гаваны застануцца «рэзкія рознагалосьсі ў пытаньнях дэмакратыі, правоў чалавека і зьвязаных з гэтым тэмах, але мы таксама вызначылі сфэры супрацоўніцтва, якія ўключаюць ахову правапарадку, бясьпеку транспарту, рэагаваньне на надзвычайныя сытуацыі, абарону навакольнага асяродзьдзя, тэлекамунікацыі і міграцыю».

Паводле Джона Кэры, гэтыя перамены сталі магчымымі таму, што прэзыдэнт Абама прыняў «асабістае, фундамэнтальнае рашэньне» зьмяніць палітыку, якая не працавала, прычым, не працавала «занадта доўга». Дзяржсакратар ЗША сказаў, што і кубінскі прэзыдэнт Рауль Кастра таксама зразумеў, што настаў час пераменаў.

«У сёньняшнім сьвеце, зь яго канфліктамі, якія мы назіраем ... важна, каб людзі разумелі, што ўсё можа мяняцца, што кіраўніцтва можа быць эфэктыўным і прынесьці карысьць», — адзначыў Джон Кэры, якога цытуе «Голас Амэрыкі».

XS
SM
MD
LG