Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грэцкі прэм’ер: Наша «не» ня значыць «не». Дык скажам «не!»


Прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас

Прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас

Прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас зноў заклікаў суграмадзянаў выказацца на рэфэрэндуме 5 ліпеня супраць прапанаваных краіне ўмоваў прадстаўленьня міжнароднай фінансавай дапамогі.

Выступаючы ў сераду з тэлезваротам, Цыпрас сказаў, што адказ «не» дапаможа грэкам дамагчыся лепшага пагадненьня. Паводле грэцкага прэм’ера, Атэны хочуць застацца ў Эўропе і маюць намер працягваць перамовы з крэдыторамі. «Адказ „не“ на рэфэрэндуме не азначае разрыву з Эўропай, але зьяўляецца вяртаньнем да эўрапейскіх каштоўнасьцяў», — заявіў Цыпрас, падкрэсьліўшы, што Эўразьвяз павінен спыніць дзейнічаць «недэмакратычным шляхам».

Сумневы адносна нядаўна абвешчанага Атэнамі рэфэрэндуму выказала Рада Эўропы. Паводле яе, грэцкі плебісцыт не падпадае пад стандарты арганізацыі, у прыватнасьці, не дае грамадзянам рэкамэндаваных як мінімум двух тыдняў, каб абдумаць рашэньне.

У 24 гадзіны ў аўторак завяршылася дзеяньне праграмы фінансавай дапамогі Грэцыі на агульную суму 130 мільярдаў эўра, распачатай у 2012 годзе. Таксама 30 чэрвеня скончыўся апошні тэрмін, калі Грэцыя павінна была пералічыць больш за паўтара мільярда эўра ў лік бягучага абслугоўваньня свайго доўгу перад Міжнародным валютным фондам. Дамовіцца з крэдыторамі аб працягу фінансавай дапамогі Атэны не змаглі, грошы МВФ выплачаныя не былі. Упершыню ў гісторыі МВФ дэфолт па даўгах Фонду дапусьціла краіна, якая адносіцца да групы 34-х найбольш індустрыяльна разьвітых краінаў сьвету.

XS
SM
MD
LG