Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куба і ЗША абмяняюцца амбасадамі пасьля 20 ліпеня


Куба і ЗША адкрыюць свае амбасады ў сталіцах дзьвюх краінаў пасьля 20 ліпеня. Пра гэта паведаміла міністэрства замежных справаў Кубы сёньня, спасылаючыся на ліст ад прэзыдэнта ЗША Барака Абамы да прэзыдэнта Кубы Рауля Кастра.

Прэсавы сакратар Белага дому Джош Эрнэст выказаў надзею, што прэзыдэнт Абама зможа наведаць Кубу да заканчэньня тэрміну сваіх паўнамоцтваў.

Ліст, які даставіў высокапастаўлены амэрыканскі дыплямат у Гавану, у міністэрства замежных справаў Кубы, пацьвярджае рашэньне абодвух прэзыдэнтаў аднавіць дыпляматычныя адносіны і адкрыць сталыя дыпляматычныя місіі ў Гаване і ў Вашынгтоне 20 ліпеня, заявіў кубінскі МЗС.

Злучаныя Штаты і Куба дасягнулі пагадненьня аб аднаўленьні поўнамаштабных дыпляматычных адносінаў, разарваных ў 1961 годзе, і аб адкрыцьці сваіх пасольстваў ў сталіцах абедзьвюх краінаў.

Сур’ёзнай перашкодай на шляху да пагадненьня былі спрэчкі аб тым, ці змогуць амэрыканскія дыпляматы рабіць паездкі па краіне без папярэдняга дазволу кубінскіх уладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG