Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новая прапанова Атэнаў не знайшла падтрымкі ў ЭЗ


Пэнсіянэры ў чарзе па нумаркі на атрыманьне пэнсіяў наяўнымі грашмі ў адным з атэнскіх банкаў

Пэнсіянэры ў чарзе па нумаркі на атрыманьне пэнсіяў наяўнымі грашмі ў адным з атэнскіх банкаў

Прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас выступіў з новай прапановай міжнародным крэдыторам. У сваім лісьце ён просіць аб новым пагадненьні, якое рэгулюе пытаньні фінансаваньня краіны праз Эўрапейскі мэханізм стабільнасьці.

1 мільярд 550 мільёнаў эўра, якія Атэны мусілі ў аўторак пералічыць на рахунак МВФ, зьяўляюцца самай вялікай у гісторыі міжнароднай фінансавай інстытуцыі сумай па абслугоўваньні доўгу, ня выплачанай яе пазычальнікамі. Грэцыя стала першай індустрыйна разьвітой краінай, якая апынулася ў такой сытуацыі.

Міністры фінансаў эўразоны сустрэнуцца зноў сёньня, каб яшчэ раз абмеркаваць умовы дапамогі Грэцыі і пераадоленьня крызісу.

Аднак міністар фінансаў Нямеччыны Вольфганг Шойбле заявіў, што зьдзелка не адбудзецца раней, чым Грэцыя правядзе народнае галасаваньне па прапановах крэдытораў.

Грэцыя застаецца ў падвешаным стане, таму што тэрмін дзеяньня праграмы дапамогі скончыўся, адрэзаўшы краіну ад фінансаваньня і падштурхоўваючы Грэцыю да выхаду з зоны эўра.

Грэцыя ўвяла абмежаваньні на зьняцьце наяўных грошай, каб прадухіліць крах банкаў.

XS
SM
MD
LG