Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламская дзяржава» напала на эгіпэцкія КПП на Сінаі


Ваяўнікі «Ісламскай дзяржавы»
Ваяўнікі «Ісламскай дзяржавы»

На поўначы Сінайскага паўвострава сёньня адбыўся ўзброены напад на вайсковыя блокпасты. Паводле зьвестак эгіпэцкіх сілаў бясьпекі, загінула як найменей 30 салдатаў, каля 40 — параненыя, некалькі вайскоўцаў узятыя ў палон.

Нападнікі захапілі зброю і некалькі браніраваных машын.

Адказнасьць за напад узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

Паведамляецца, што былі атакаваныя ня менш за шэсьць КПП, каля аднаго зь іх сьмяротнік-тэрарыст падарваў аўтамабіль. Паводле дадзеных вайсковага ведамства Эгіпту, у нападах удзельнічалі каля 70 баевікоў, 23 зь іх забітыя.

У панядзелак у Эгіпце загінуў генэральны пракурор краіны Хішам Баракат пасьля выбуху бомбы на шляху яго картэжу ў Каіры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG