Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпікеру Дзярждумы РФ адмоўлена ва ўезьдзе ў Фінляндыю на сэсію ПА АБСЭ


Сяргей Нарышкін
Сяргей Нарышкін

Фінляндыя адмовіла сьпікеру Дзярждумы Сяргею Нарышкіну ва ўезьдзе для ўдзелу ў сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якая адбудзецца ў Хэльсынкі з 5 да 9 ліпеня.

Такое рашэньне, паведамілі прадстаўнікі МЗС Фінляндыі, было прынятае з-за таго, што Нарышкін знаходзіцца ў «чорных сьпісах» Эўразьвязу. У сакавіку летась ЭЗ увёў санкцыі ў дачыненьні да Расеі ў адказ на анэксію Крыму і падтрымку сэпаратыстаў у Данбасе. Тады быў складзены і сьпіс расейскіх палітыкаў, бізнэсоўцаў, чыноўнікаў, на якіх пашыраюцца візавыя абмежаваньні.

У склад расейскай дэлегацыі ўваходзяць яшчэ пяць чалавек, якія трапілі ў «чорныя сьпісы» ЭЗ. Ім таксама будзе адмоўлена ва ўезьдзе, паведаміла МЗС Фінляндыі.

Нарышкін ужо пасьля ўвядзеньня санкцый тройчы езьдзіў у Францыю на розныя мерапрыемствы Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG