Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня — афіцыйны пачатак выбарчай кампаніі

  • БелаПАН

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Сёньня апублікавана на Нацыянальным прававым партале pravo.by і ўступіла ў сілу пастанова Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу «Аб прызначэньні выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь».

Такім чынам, афіцыйна дадзены старт выбарчай кампаніі.

Нагадаем, рашэньне аб прызначэньні выбараў прэзыдэнта на 11 кастрычніка было аднагалосна прынята дэпутатамі ніжняй палаты 30 чэрвеня.

Ад сёньняшняга дня грамадзяне, якія жадаюць пазмагацца за прэзыдэнцкае крэсла, могуць падаваць дакумэнты для рэгістрацыі ініцыятыўных групаў, што маюць пасьля заняцца зборам подпісаў за вылучэньне той ці іншай асобы ў якасьці кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Як паведаміла, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына, этап рэгістрацыі ініцыятыўных групаў прадоўжыцца да 22 ліпеня, а з 23 ліпеня па 21 жніўня будзе праходзіць збор подпісаў за кандыдатаў. З 22 жніўня па 5 верасьня ініцыятыўныя групы, якія здолелі сабраць звыш 100 тысяч подпісаў, павінны будуць падаць дакумэнты на рэгістрацыю сваіх кандыдатаў у прэзыдэнты. Працэс вэрыфікацыі подпісаў, рэгістрацыі і выдачы кандыдацкіх пасьведчаньняў будзе доўжыцца да 15 верасьня. Датэрміновае галасаваньне пройдзе з 6 па 11 кастрычніка.

XS
SM
MD
LG