Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Куба дамовіліся адкрыць амбасады


Прэзыдэнт Кубы Рауль Кастра і прэзыдэнт ЗША Барак Абама на Панамэрыканскім саміце ў Панаме, 10 красавіка 2015 года.

Прэзыдэнт Кубы Рауль Кастра і прэзыдэнт ЗША Барак Абама на Панамэрыканскім саміце ў Панаме, 10 красавіка 2015 года.

Аднаўленьне дыпляматычных адносінаў не пацягне аўтаматычнай адмены амэрыканскага гандлёвага эмбарга ў дачыненьні да Кубы.

У аўторак Злучаныя Штаты і Куба дасягнулі пагадненьня аб аднаўленьні поўнамаштабных дыпляматычных адносінаў, разарваных у 1961 годзе, і аб адкрыцьці сваіх амбасадаў у сталіцах абедзьвюх краінаў.

Чакаецца, што ў сераду раніцай прэзыдэнт Абама і дзяржаўны сакратар Кэры зробяць адпаведныя заявы. Сур’ёзнай перашкодай на шляху да пагадненьня былі спрэчкі аб тым, ці змогуць амэрыканскія дыпляматы зьдзяйсьняць паездкі па краіне, ня просячы папярэдняга дазволу кубінскіх уладаў.

У мінулым месяцы прэс-сакратар Абамы Джош Эрнэст выказаў надзею на тое, што прэзыдэнт Абама зможа наведаць Кубу да заканчэньня тэрміну сваіх паўнамоцтваў, і адкрыцьцё амбасадаў ліквідуе адзін з апошніх бар’ераў на шляху да рэалізацыі гэтай мэты.

Нават пасьля адкрыцьця амбасадаў спатрэбіцца рашэньне Кангрэсу, каб зьняць эмбарга на гандаль ЗША з Кубай, якое дзейнічае больш за паўстагодзьдзя. Рэспубліканцы, якія валодаюць большасьцю ў абедзьвюх палатах вышэйшага заканадаўчага органу, заяўляюць, што не прагаласуюць за адмену эмбарга.

XS
SM
MD
LG