Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз тэрмінова абмяркуе новыя прапановы Грэцыі


Міністры фінансаў эўразоны правядуць сёньня тэрміновую тэлефонную канфэрэнцыю для абмеркаваньня новых прапановаў грэцкага ўраду, накіраваных на вырашэньне пазыковага крызісу ў краіне.

Атэны, як паведамляецца, плянуюць запрасіць новы двухгадовы крэдытны кантракт.

Прапанова прыйшла за некалькі гадзінаў да таго, як заканчваецца тэрмін, калі Грэцыя павінная пагасіць доўг перад МВФ памерам 1.5 мільярдаў эўра.

На фоне асьцярогаў дэфолту Грэцыі па яе дзяржаўнага доўгу і магчымага выхаду з эўразоны, сёньня былі доўгія чэргі людзей на многіх банкаматах у Грэцыі, дзе зьняцьце грошай абмежаванае 60 эўра ў дзень.

Грэцкія банкі былі зачыненыя на гэтым тыдні пасьля таго, як перамовы паміж Грэцыяй і яе крэдыторамі спыніліся.

5 ліпеня ў Грэцыі плянуецца правесьці рэфэрэндум, ці павінна краіна прыняць прапановы крэдытораў.

XS
SM
MD
LG