Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брусэль пастанавіў адмяніць аплату за роўмінг з чэрвеня 2017 году


Эўрапарлямэнт узгадніў тэкст папярэдняй дамову аб адмене аплаты за паслугі мабільнага роўмінгу ва ўсіх 28 дзяржавах Эўразьвязу, пачынаючы з чэрвеня 2017 году.

Аплаты за роўмінг на тэрыторыі Эўразьвязу, якія з 2007 году паменшыліся на 90%, будуць паменшаныя яшчэ раз у красавіку 2016 году.

Як паведамляецца, тэкст дамовы аб адмене аплаты за роўмінг, хутчэй за ўсё, павінен быць зацьверджаны ўсімі дзяржавамі Эўразьвязу.

У мінулым месяцы стала вядома, што Плата за роўмінг на тэрыторыі Эўразійскага эканамічнага саюзу таксама можа быць адменена пасьля 2017 году. 12 траўня пра гэта заявіў, намесьнік дырэктара дэпартамэнту антыманапольнага рэгуляваньня ЭЭК Аляксандр Курыльчык на сумесным пасяджэньні камісій Палаты прадстаўнікоў. Эўразійская эканамічная камісіс ўстанавіла, што тарыфы на выходныя званкі ў краінах АЭП ў разы перавышаюць максымальны тарыф у краінах Эўразьвязу.

Паводле словаў Курыльчыка, Эўразійская эканамічная камісія таксама плянуе ўрэгуляваць пытаньне, якое тычыцца тарыфаў на праезд пасажыраў чыгуначным і паветраным транспартам. На думку чыноўніка, не павінен праезд у цягніку быць даражэй, чым пералёт у самалёце.

XS
SM
MD
LG