Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 1 ліпеня: Першае пасяджэньне Кансультатыўнай Рады па справах беларусаў замежжа пры МЗС


Ліпавая алея, якую высадзіў Каліноўскі. Аўтар: Філіп Гаронкаў
Ліпавая алея, якую высадзіў Каліноўскі. Аўтар: Філіп Гаронкаў

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Паўгадовае старшыняваньне ў Эўразьвязе пераходзіць ад Латвіі да Люксэмбургу

Адбудзецца першае пасяджэньне Кансультатыўнай Рады па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных справаў. Рада складаецца з 32 прадстаўнікоў грамадзкіх аб’яднаньняў беларусаў замежжа з 18 краінаў, а таксама прадстаўнікоў беларускіх органаў дзяржаўнага кіраваньня, грамадзкіх аб’яднаньняў, сродкаў масавай інфармацыі Беларусі.

Грамадзкая кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» запрашае на прэсавую канфэрэнцыю, прысьвечаную пачатку кампаніі па маніторынгу выбараў прэзыдэнта Беларусі. Удзел возьмуць: старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак і намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч. Месца правядзеньня — офіс «Вясны» (вул. Мяржынскага, 8 — 26). Пачатак у 11 гадзінаў.

У офісе Партыі БНФ адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя кампаніі па назіраньні за выбарамі «Права выбару-2015». На сустрэчу запрошаныя лідэры партый і арганізацый заснавальнікаў кампаніі. Пачатак у 12 гадзінаў.

Адкрыцьцё выставы «Эротыка-бытавы праект» у галерэі Беларускага саюзу дызайнэраў (вул. Брылеўская, 14). Аўтары: Зьміцер Сурскі, Аляксей Хацкевіч, Антаніна Слабодчыкава і іншыя. Пачатак у 19 гадзінаў.

Масква, разгляд у Канстытуцыйным Судзе РФ запыту дэпутатаў Дзярждумы аб правамоцнасьці рашэньняў Эўрапейскага суду па правах чалавека на тэрыторыі Расеі.

У гісторыі

1535 — пачаўся суд над Томасам Морам, ангельскім палітыкам і пісьменьнікам

1569 — заключана Люблінская унія паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім.

1812 — Напалеон абвясьціў узнаўленьне Вялікага Княства Літоўскага і стварыў часовы ўрад ВКЛ.

1858 — упершыню агучаная тэорыя эвалюцыі Чарлза Дарвіна, згодна зь якой усе віды разьвіліся зь цягам часу з агульных прародзічаў праз працэс натуральнага адбору.

1863 — пачалася бітва пры Гетысбэргу, адна з вырашальных бітваў Грамадзянскай вайны ў ЗША, у якой паўночнікі разьбілі паўднёвікаў.

1867 — абвешчаная незалежнасьць Канады.

1916 — пачалася бітва на Соме ў час Першай сусьветнай вайны.

1921 — зацьверджаны статут Таварыства беларускай школы, створанага ў Вільні.

1944 — у Брэтан-Вудсе пачалася канфэрэнцыя, на якой былі ўтвораныя Міжнародны валютны фонд і Сусьветны банк.

1963 — брытанскі ўрад прызнае, што Кім Філбі працаваў як савецкі агент. Кім Філбі быў завэрбаваны савецкай выведкай у 1934 годзе. Працаваў на высокіх пасадах у брытанскай выведцы.

1966 — Францыя выйшла з вайсковай арганізацыі НАТО, застаўшыся ў палітычнай.

1974 — прэзыдэнт ЗША Рычард Ніксан падчас свайго візыту ў СССР наведаў Беларусь.

1989 — у Кіеве створаны «Народны рух Украіны».

1991 — Варшаўскі абарончы пакт абвешчаны «няісным» на апошнім саміце гэтай арганізацыі.

1997 — Ганконг ізноў стаў часткай Кітаю.

2002 — уступіў у дзеяньне статут Міжнароднага крымінальнага суду.

2013 — Харватыя ўступіла ў Эўрапейскі Зьвяз.

У гэты дзень нарадзіліся

1804 — Жорж Санд, француская пісьменьніца.

1780 — Карл Кляўзэвіц, нямецкі генэрал і ваенны тэарэтык.

1927 — Зора Кіпель, бібліёграф, літаратуразнаўца, публіцыстка, грамадзка-культурная дзяячка эміграцыі ў ЗША.

1961 — Дыяна, прынцэса ўэльская.

Цытата

Вайна ёсьць працяг палітыкі іншымі сродкамі.

Карл Кляўзэвіц

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG