Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Казько: Хочацца, каб нас не падманвалі. Каб ня вабілі выбарам, калі ніякага выбару няма


Віктар Казько
Віктар Казько

Пісьменьнік і пераможца сёлетняй прэміі Гедройця Віктар Казько кажа, што ў яго добрая памяць. І ён памятае, як пра адны выбары некалі сказаў Аляксандар Лукашэнка: «Хадзіце, не хадзіце — усё адно вас падмануць»:

«Гэта было, я добра памятаю гэтыя ягоныя словы. А цяпер пра сцэнар — як бы мне хацелася. Гэта даўняя наша беларуская мара — жаданьне, каб нас не падманвалі. Каб ня вабілі выбарам, калі ніякага выбару няма. Сёньня па ўсёй атмасфэры — і апазыцыі, і ўсіх блёкаў, і ўсіх саюзаў, — безумоўна, будзе той, хто ёсьць. І чаго мы самі, самі сёньня вартыя.

А хочацца, як у дзяцінстве, сьветласьці, праўды, безабароннай такой, наіўнай чысьціні, сонечнай цеплыні, каб нарэшце мы ўздыхнулі непадманутыя, уздыхнулі па-даросламу, ведаючы, што ў нас у краіне нешта ёсьць сапраўднае».

А апазыцыі, на думку Віктара Казько, ужо няма:

«Ёсьць гранты, ёсьць амбіцыі, ёсьць жаданьне і ўнутраная нерэалізаваная агрэсія людзкая. Вось яна і выліваецца ў апазыцыю. А толку няма».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG