Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэрам сьпісу найбагацейшых знакамітасьцяў Forbes стаў баксёр


Часопіс Forbes апублікаваў штогадовы рэйтынг сусьветных знакамітасьцяў з самымі высокімі даходамі.

Лідэрам рэйтынгу ў 2015 годзе стаў баксёр Флойд Мейуэзэр з прыбыткам у 300 мільёнаў даляраў.

На другім месцы яшчэ адзін баксёр — Мэні Пак’яо, які зарабіў 160 мільёнаў даляраў.

Трэцяе месца дасталася сьпявачцы Кэці Пэры з прыбыткам у 135 мільёнаў даляраў.

У дзясятку самых высокааплатных знакамітасьцяў таксама ўвайшлі: група One Direction, пісьменьнік Джэймс Патэрсан, актор Робэрт Даўні-малодшы і футбаліст Крыштыяну Раналду.

Адзінай прадстаўніцай Расеі, якая ўвайшла ў рэйтынг, стала тэнісістка Марыя Шарапава. Яе гадавы даход склаў 29.500.000 даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG