Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўднёвай Карэі памёр 33-ці пацыент зь вірусам MERS


Паўднёвая Карэя - мэдыцынскі работнік правярае тэмпэратуру цела дзяцей, апранутых у маскі, у пачатковай школе ў Пхёнтхэк, у 65 км на поўдзень ад Сэула. 15 чэрвеня 2015 году
Паўднёвая Карэя - мэдыцынскі работнік правярае тэмпэратуру цела дзяцей, апранутых у маскі, у пачатковай школе ў Пхёнтхэк, у 65 км на поўдзень ад Сэула. 15 чэрвеня 2015 году

Колькасьць ахвяраў каронавірусу MERS у Паўднёвай Карэі вырасла да 33, паведамляе агенцтва Рэнхап.

У паведамленьні ўдакладняецца, што ў бальніцы памёр яшчэ адзін пацыент, у якога раней дыягнаставалі вірус. Прычынай сьмерці сталі зьвязаныя зь ім ускладненьні.

Агульная колькасьць інфікаваных на дадзены момант складае 182 чалавекі. Пры гэтым за апошнія некалькі дзён не было зафіксавана ніводнага новага выпадку захворваньня, што дало ўладам магчымасьць паведаміць пра перамогу над успышкай вірусу.

Раней урад і прэзыдэнта краіны абвінавачвалі ў працяглым бязьдзеяньні. На думку насельніцтва, менавіта яно прывяло да адносна шырокага распаўсюджваньня вірусу і вялікай колькасьці сьмерцяў. На гэтым фоне рэйтынг прэзыдэнта Пак Кын Хе упаў да гістарычнага мінімуму.

Блізкаўсходні рэсьпіраторны сындром быў упершыню зафіксаваны некалькі гадоў таму ў Савудаўскай Арабіі. Вакцыны ад вірусу да гэтага часу няма. Пасьля травеньскай успышкі MERS Паўднёвая Карэя выйшла на другое пасьля Савудаўскай Арабіі месца паводле колькасьці сьмерцяў ад гэтага захворваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG