Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў 29 чэрвеня заявіў пра зьмяншэньне цаны на газ для Ўкраіны да 247 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Падчас сустрэчы з кіраўніком Газпрому Аляксеем Мілерам і міністрам энэргетыкі Аляксандрам Новікавым расейскі прэм’ер заявіў, што цана на газ будзе зьніжаная на 40 даляраў за тысячу кубамэтраў у сувязі з тым, што падаюць сусьветныя цэны на энэрганосьбіты.

Далейшыя рашэньні наконт цаны будуць залежаць ад зьменаў у сусьветных цэнах, дадаў Мядзьведзеў. Ён сказаў, што цана на газ для Ўкраіны супастаўная з цэнамі для краінаў рэгіёну, такіх як Польшча.

Мядзьведзеў падкрэсьліў што цана зьніжаецца на просьбу Кіева. «Нягледзячы на складанасьці ў нашых адносінах, мы гатовыя дапамагчы нашым партнэрам», — заявіў Мядзьведзеў.

Расея і Ўкраіна маюць правесьці наступны раўнд газавых перамоваў пры пасярэднніцтве Эўразьвязу ў Брусэлі 30 чэрвеня. Мядзьведзеў заявіў, што Масква разьлічвае на «адэкватную рэакцыю» Кіева і Брусэлю на зьніжэньне цаны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG