Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 30 чэрвеня: Маюць абвясьціць дату прэзыдэнцкіх выбараў


Толькі мая Беларусь. Іслач

Толькі мая Беларусь. Іслач

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Пасяджэньне палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Чакаецца, што на ім будуць прызначаныя прэзыдэнцкія выбары і абвешчаная дата іх правядзеньня. Пачатак а 13-й гадзіне.

Пачынаецца візыт у Беларусь намесьніка старшыні Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Кента Харстэда. Візыт працягнецца да 2 ліпеня, заплянаваныя сустрэчы Харстэда са старшынямі палатаў Нацыянальнага сходу РБ Уладзімерам Андрэйчанкам і Міхаілам Мясьніковічам.

Менск, круглы стол на тэму «Спрашчэньне візавага рэжыму з ЭЗ: чаканьні Беларусі і вопыт суседзяў» з удзелам экспэртаў зь Беларусі, Польшчы і Ўкраіны. Пачатак а 13-й гадзіне.

Менск, Інстытут эканомікі акадэміі навук праводзіць круглы стол, прысьвечаны Дню эканаміста, на тэму «Актуальныя праблемы эканомікі Рэспублікі Беларусь». У дыскусіі прымуць удзел навукоўцы-эканамісты Беларусі, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіраваньня і бізнэсу. Пачатак а 10-й гадзіне.

У гісторыі:

1792 — завяршыўся Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай.

1810 — Нідэрлянды уключаныя ў склад Францыі.

1894 — Карэя абвясьціла незалежнасьць ад Кітая.

1898 — у Віцебску пачаўся рух трамваю.

1905 — Альбэрт Эйнштэйн апублікаваў артыкул, у якім выклаў тэорыю адноснасьці.

1908 — падзеньне Тунгускага мэтэарыту.

1934 — «Ноч доўгіх нажоў» у Трэцім Райху, зьнішчэньне кіраўнікоў штурмавых атрадаў (СА) нацысцкай партыі.

1944 — Другая сусьветная вайна: з-пад нямецкай акупацыі вызвалены Слуцак.

1956 — у газэтах у СССР апублікаваная пастанова ЦК КПСС «Аб пераадоленьні культу асобы і яго наступстваў».

1984 — пачатак рэгулярнага руху цягнікоў Менскага мэтро

У гэты дзень нарадзіліся:

1911 ― Чэслаў Мілаш, польскі паэт, празаік, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1980).

1976 — Аляксей Янукевіч, беларускі палітык, старшыня Партыі БНФ

Цытата:

Дзяржава, нават ламаючы і падпарадкоўваючы сабе творцу ці навукоўца, тым самым выказвае пашану яго ролі, прызнае яго вагу.

Чэслаў Мілаш

XS
SM
MD
LG