Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад доўгага бездажджоўя на Гомельшчыне сохнуць пасевы збожжавых ды іншых сельскагаспадарчых культур.

У камітэце сельскай гаспадаркі і харчаваньня Гомельскага аблвыканкаму паведамілі, што, не чакаючы высьпяваньня, у рэгіёне ўжо мусілі скасіць на сянаж 17 тысяч гектараў збожжавых культур. Усяго ад засухі пацярпелі сама меней 50 тысяч гектараў пасеваў.

Найбольш церпяць ад засухі заходнія і паўночна-заходнія раёны Гомельшчыны — Мазырскі, Петрыкаўскі, Калінкавіцкі, Жлобінскі, Сьветлагорскі. У глебе на дваццацісантымэтровай глыбіні, куды даходзіць карэньне, мэтэаролягі адзначаюць нулявую вільготнасьць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG