Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мужыцкае наканаваньне


Пітэр Брэйгель Старэйшы, «Трыюмф сьмерці» (1562)

Пітэр Брэйгель Старэйшы, «Трыюмф сьмерці» (1562)

Гамоняць сябры дзяцінства:

«Ну што, да бацькоў езьдзіў? Што там новага?»

«Вася Гык пойла палёнага перабраў. Покуль да горада давезьлі — дык ён і ўсё... Віця Новік, аднаклясьнік твой, на матацыкле разьбіўся».

«Радзеюць нашы рады. Вось жа і кум мой Геня шчэ па восені курыў, выпіўшы. Хату спаліў і сам згарэў».

«Да, бабы калі і паміраюць, дык толькі ад хвароб. А мужыкі — усё больш трагічаскі!»

Тацяна Барысік

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG