Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўра падае на фоне валютнага крызісу ў Грэцыі


Грэцыя, Салонікі - Людзі стаяць у чарзе да банкамата Нацыянальнага банка, каб зьняць наяўныя грошы. 27 чэрвеня 2015 году

Грэцыя, Салонікі - Людзі стаяць у чарзе да банкамата Нацыянальнага банка, каб зьняць наяўныя грошы. 27 чэрвеня 2015 году

Каціроўкі эўрапейскай валюты 29 чэрвеня на электронных таргах ўпалі да ўзроўню меней за 1 даляр 10 цэнтаў за эўра.

Раней прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас абвясьціў, што 29 чэрвеня банкі ў яго краіне не адчыняцца.

Выступаючы на тэлебачаньні, Цыпрас сказаў, што да такіх крокаў давялося зьвярнуцца пасьля таго, як Эўрапейскі цэнтральны банк адмовіўся павысіць суму экстранага крэдыту для грэцкіх банкаў.

Раней у нядзелю, 28 чэрвеня, ЭЦБ заявіў, што замарожвае на ранейшым узроўні сваё экстранае крэдытаваньне фінансавай сыстэмы Грэцыі, якая цяпер патрабуе значных вялікіх фінансавых уліваньняў з-за уцёкаў капіталу.

Меней чым за суткі ад часу, калі ў ноч на нядзелю парлямэнт Грэцыі ўхваліў правядзеньне рэфэрэндуму па ўмовах міжнароднай дапамогі, з банкаматаў краіны зьнялі наяўнымі 1 мільярд 300 мільёнаў эўра, асьцерагаючыся менавіта тых захадаў, аб якіх і абвясьціў Цыпрас.

30 чэрвеня Грэцыя павінна пагасіць 1 мільярд 600 мільёнаў эўра доўгу перад Міжнародным валютным фондам, але ня мае гэтых сродкаў і па-ранейшаму спадзяецца атрымаць іх ад крэдытораў. Незварот доўгу фактычна будзе азначаць дэфолт Грэцыі, які, як мяркуюць, можа прывесьці да яе выхаду з зоны эўра і прывядзе да глыбокага банкаўскага крызісу ў гэтай краіне.

XS
SM
MD
LG