Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя ўвяла кантроль за рухам капіталу


Грэцкія банкі і фондавы рынак у Афінах будуць зачыненыя ў панядзелак, і будзе ўведзены кантроль за рухам капіталу. Пра гэта абвясьціў у нядзелю прэм’ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас, заклікаўшы грамадзян краіны да спакою пасьля таго, як яны апустошылі банкаматы.

За апошнія тыдні жыхары Грэцыі зьнялі з банкаўскіх рахункаў мільярды эўра, а 27 чэрвеня зьявіліся вялікія чэргі па грошы. У гэты дзень краіны зоны эўра адмовіліся фінансаваць Грэцыю надалей, каб уратаваць яе ад дэфолту па плацяжы 1.6 мільярда эўра Міжнароднаму валютнаму фонду. Гэты плацёж мае быць зроблены да 30 чэрвеня.

Грэцкія ўлады абвясьцілі на 5 ліпеня рэфэрэндум, на якім грамадзяне краіны мелі б прагаласаваць наконт прыняцьця ўмоваў новага крэдыту, неабходнага, каб выплаціць старыя пазыкі.

Прэм’ер-міністар Цыпрас заклікаў выбарцаў адхіліць ўмовы, прапанаваныя крэдыторамі. Паводле гэтых умоваў, Грэцыя мела б скараціць дзяржаўныя выдаткі і правесьці эканамічныя рэформы ў абмен на дадатковую пяцімесячную крэдытную праграму.

XS
SM
MD
LG