Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэст у Армэніі шырыцца (ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ)


Пратэст у цэнтры Ерэвану 27 чэрвеня 2015 году
Пратэст у цэнтры Ерэвану 27 чэрвеня 2015 году

У горадзе Гюмры на поўначы Арменіі, як і ў сталіцы краіны, Ерэване, праходзіць акцыя пратэсту супраць падвышэньня цэн на электрычнасьць.

Як перадае агенцтва «Интэрфакс» са спасылкай на мясцовы тэлеканал «Гала», дэманстранты заявілі, што калі супраць удзельнікаў акцыі пратэсту ў Ерэване будзе ўжытая сіла, то ў Гюмры пачнуцца масавыя акцыі непадпарадкаваньня. Паведамляецца, што на Тэатральнай плошчы ў Гюмры сабралася беспрэцэдэнтна вялікая колькасць дэманстрантаў і паліцыі.

На праспэкце Баграмяна ў цэнтры Ерэвану застаюцца каля 20 тысяч пратэстоўцаў, перадае карэспандэнт Радыё Свабода.

Паводле яго слоў, дэманстранты, якія знаходзяцца ў цэнтры армянскай сталіцы, скандуюць «Армэнія!». Разыходзіцца яны не збіраюцца, заяўляючы, што патрабуюць не «замарожвання», а поўнай і безумоўнай адмены рашэння аб росце тарыфаў на электраэнергію.

Жывая трансьляцыя з армянскага парталу 1in.am

Раней паліцыя некалькі разоў заклікала дэманстрантаў пакінуць праспэкт Баграмяна, паабяцаўшы ў адваротным выпадку прымяніць сілу. Паміж паліцыяй і дэманстрантамі ў жывую сцяну сталі палітычныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі шоу-бізнесу.

Пасьля 23-й гадзіны 28 чэрвеня да пратэстоўцаў выйшаў намеснік начальніка паліцыі армянскай сталіцы Валеры Асіпян. На пытанне нашага карэспандэнта аб далейшых дзеяннях паліцыі Асіпян адказаў: «Паглядзіце, убачыце самі». Паводле Асіпяна, ён выйшаў на праспект, каб праверыць зьвесткі аб наяўнасці ў некаторых пратэстоўцаў выбуховых рэчываў. Але, як адзначае карэспандэнт Радыё Свабода, склалася адчуванне, што Асіпян проста хацеў ацаніць колькасць пратэстоўцаў.

Пратэст на цэнтральных вуліцах Ерэвану працягваецца ўжо больш за тыдзень. Яго ўдзельнікі выступаюць супраць заплянаванага падвышэньня тарыфаў на электраэнэргію на 16 працэнтаў ад 1 жніўня.

28 чэрвеня прэзыдэнт Сэрж Саргсян заявіў, што ягоны ўрад возьме на сябе «цяжар павышаных цэн» пакуль незалежныя аўдытары вызначаць, ці абгрунтаванае падвышэньне тарыфаў, заплянаванае энэргетычнай кампаніяй, якая знаходзіцца ў расейскай ўласнасьці.

Актывісты заявілі, што не пакінуць цэнтар Ерэвану пакуль прэзыдэнт Саргсян не абвесьціць па нацыянальным тэлебачаньні пра адмену падвышэньня тарыфаў. Яны таксама патрабуюць пакараць паліцыянтаў, якія зьбівалі пратэстоўцаў і журналістаў падчас разгону пратэсту 23 чэрвеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG