Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армянскія актывісты заклікалі галасаваць па прапанове прэзыдэнта. Паліцыя пагражае


Намесьнік кіраўніка ерэванскай паліцыі Валеры Асіпян аглядае барыкады, якія пратэстоўцы на праспэкце Баграмяна ў Ерэване пабудавалі са сьметніцаў

Намесьнік кіраўніка ерэванскай паліцыі Валеры Асіпян аглядае барыкады, якія пратэстоўцы на праспэкце Баграмяна ў Ерэване пабудавалі са сьметніцаў

Армянскія актывісты заклікалі да «агульнанацыянальнай мабілізацыі» пасьля заявы прэзыдэнта Сэржа Саргсяна пра тое, што ўрад Армэніі дапаможа аплаціць розьніцу паміж старым і новым тарыфам на электраэнэргію.

Пратэст на цэнтральных вуліцах Ерэвану працягваецца ўжо больш за тыдзень. Актывісты руху пад нефармальнай назвай «Электрычны Ерэван» пратэстуюць супраць заплянаванага падвышэньня тарыфаў на электраэнэргію на 16 працэнтаў ад 1 жніўня.

28 чэрвеня прэзыдэнт Сэрж Саргсян заявіў, што ягоны ўрад возьме на сябе «цяжар павышаных цэн» пакуль незалежныя аўдытары вызначаць, ці абгрунтаванае падвышэньне тарыфаў, заплянаванае энэргетычнай кампаніяй, якая знаходзіцца ў расейскай ўласнасьці.

Удзельнікі пратэсту заклікалі ўсіх грамадзян выйсьці ўвечары 28 чэрвеня на цэнтральны праспэкт Баграмяна ў Ерэване, каб прагаласаваць наконт прапановы прэзыдэнта.

Актывісты заявілі, што не пакінуць цэнтар Ерэвану пакуль прэзыдэнт Саргсян не абвесьціць па нацыянальным тэлебачаньні пра адмену падвышэньня тарыфаў. Яны таксама патрабуюць пакараць паліцыянтаў, якія зьбівалі пратэстоўцаў і журналістаў падчас разгону пратэсту 23 чэрвеня.

Тым часам намесьнік кіраўніка ерэванскай паліцыі Валеры Асіпян заявіў, што разьлічвае на тое, што пратэстоўцы сыдуць з цэнтру сталіцы.

«У рамках закону паліцыя скарыстае даступныя сродкі, каб аднавіць грамадзкі парадак на праспэкце Баграмяна, — папярэдзіў ён. — Парушальнікі будуць пакараныя».

XS
SM
MD
LG