Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрабанк мае сёньня вырашыць, ці працягваць крэдытаваньне банкаў Грэцыі


Кіраўніцтва Эўрапейскага цэнтральнага банку (ЭЦБ) мае правесьці паседжаньне 28 чэрвеня, каб вырашыць, ці працягваць крызіснае крэдытаваньне грэцкіх банкаў.

ЭЦБ штодня дасылае сродкі Цэнтральнаму банку Грэцыі, які разьмяркоўвае іх паміж буйнымі банкамі, якія абслугоўваюць насельніцтва.

За апошнія тыдні жыхары Грэцыі зьнялі з банкаўскіх рахункаў мільярды эўра, а 27 чэрвеня зьявіліся вялікія чэргі па грошы, бо людзі баяліся, што ў панядзелак, 29 чэрвеня, банкі не адкрыюцца.

27 чэрвеня краіны зоны эўра адмовіліся фінансаваць Грэцыю надалей, каб уратаваць яе ад дэфолту па плацяжы 1.6 мільярда эўра Міжнароднаму валютнаму фонду. Гэты плацёж мае быць зроблены да 30 чэрвеня.

Грэцкія ўлады абвясьцілі на 5 ліпеня рэфэрэндум, на якім грамадзяне краіны мелі б прагаласаваць наконт прыняцьця ўмоваў новага крэдыту, неабходнага, каб выплаціць старыя пазыкі.

Прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас заклікаў выбарцаў адхіліць ўмовы, прапанаваныя крэдыторамі. Паводле гэтых умоваў, Грэцыя мела б скараціць дзяржаўныя выдаткі і правесьці эканамічныя рэформы ў абмен на дадатковую пяцімесячную крэдытную праграму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG