Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане адбыўся адзін з найбуйнейшых у сьвеце і самы вялікі ў Эўропе парад прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Сам парад — гэта толькі частка «Лёнданскага прайду», разнастайныя тэматычныя мерапрыемствы праходзілі ў брытанскай сталіцы цэлы тыдзень.

Парад вельмі падобны на карнавал. Сёлета «Лёндан-прайд» прысьвечаны «героям» — людзям, якія ўнесьлі важкі ўклад у барацьбу за правы лесьбіянак, геяў, бісэксуалаў і трансгендэраў уў свеце. Удзельнікаў параду заклікалі апранацца ў касьцюмы сваіх герояў.

Некаторыя вырашылі адлюстраваць і антыгерояў, прынамсі, так апісалі свой міні-спэктакль некаторыя ўдзельнікі параду. Іх плятформа была выканана ў мілітарысцкім стылі, а самі яны, апранутыя ў футравыя шапкі-вушанкі, трымалі ў руках савецкія сьцягі. На самоай плятформе танцаваў галоўны герой — хлопец у масцы, падобнай на расейскага прэзыдэнта.

Удзельнікі маршу, якія сабраліся на Бэйкер-стрыт, рушылі ў бок Оксфард-стрыт, якую перакрылі для руху транспарту. Парад завяршыўся на Ўайтголе каля 16:30 паводле мясцовага часу.

Яшчэ больш, чым удзельнікаў, на вуліцах сабралася гледачоў параду. Яны я ўздоўж вуліц, па якіх праходзіў маршрут «Лёндан-прайду» і бурна сустракалі ўдзельнікаў у яркіх касьцюмах і на эфэктных плятформах.

У шэсьці прымалі ўдзел каля 250 зарэгістраваных груп (асобных удзельнікаў без папярэдняй рэгістрацыі не дапускалі).

Акрамя самога парадуа, адбудуцца адразу тры музычныя выступы ў рамках прайду.

Адзін з самых маштабных гей-парадаў у сьвеце праходзіў праз суткі пасьля лёсавызначальнага рашэньня Вярхоўнага суду ЗША, які напярэдадні ўзаконіў гей-шлюбы па ўсёй краіне.

Сярод удзельнікаў параду было шмат замежнікаў, некаторыя нават прыехалі ў Лёндан спэцыяльна, каб узяць удзел у гэтай падзеі.

Нягледзячы на вялікую колькасьць удзельнікаў, на вуліцах Лёндану было ня вельмі шмат паліцыі. Парадак падтрымлівалі арганізатары, якія накіроўвалі і каардынавалі калёны ўдзельнікаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG