Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Армэніі саступілі пад націскам тысяч маніфэстантаў ў Ерэване


Шэф паліцыі Ерэвану абвясьціў пратэстоўцам, што на сайце прэзыдэнта Сэржа Саргсяна апублікавана важнае паведамленьне

Паліцыя зьняла ачапленьне перад урадавым кварталам, і начальнік паліцыі Ерэвану сказаў пратэстоўцам: «Чытайце паведамленьне на сайце прэзыдэнта Сэржа Саргсяна». Пратэстоўцы кінуліся чытаць гэтае паведамленьне, і высьветлілася, што яно сапраўды апублікавана і сэнс яго ў тым, што ўрад Армэніі бярэ на сябе аплату розьніцы паміж старым і новым тарыфам на электраэнэргію. Дэманстранты ўспрынялі гэта як сваю перамогу, пачалася нястрымная радасьць.

Можна было б казаць, што пратэстныя акцыі, якія доўжыліся тыдзень, заканчваюцца, але ёсьць і іншая частка пратэстоўцаў, якая настойвала на поўнай адмене рашэньня аб павышэньні тарыфаў на электрычнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG