Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беласток добраахвотна аддаецца на «разрабаваньне» беларусам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ад сёньня і да 5 ліпеня ў польскім Беластоку пройдзе штогадовы «Маратон беларускага тыдня шопінгу і адпачынку». Пра гэта паведамляе сайт polsha24.com.

Тамтэйшыя крамы і гатэлі прапануюць істотныя зьніжкі і акцыі адмыслова для пакупнікоў зь Беларусі.

Удзел у «маратоне шопінгу» пацьвердзілі такія гандлёвыя цэнтры як Auchan, Atrium Biala, Outlet Center ды іншыя. Дэкляраваныя зьніжкі — 20-35%. Адмысловымі акцыямі завабліваюць будаўнічы гіпэрмаркет Leroy Merlin і гарадскі рынак Lech, а гатэлі Esperanto і Branicki абяцаюць грамадзянам Беларусі 10-працэнтную зьніжку.

У гэтым ж час беларусаў будуць актыўна забаўляць ды весяліць: на пляцоўках перад крамамі ў Беластоку пройдуць разнастайныя канцэрты і фэстывалі.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, сёлета толькі за першы квартал беларусы пакінулі ў Польшчы блізу 100 мільёнаў даляраў. Гэтаксама жыхары краіны актыўна інвэстуюць у Літву, Украіну і Расею. Практычна ва ўсіх выпадках набываць тавары і харчаваньне таньней, чым у Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG