Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея выплаціла апазыцыянэрам па 26 тыс. эўра за незаконнае затрыманьне


Аляксей Навальны и Ільля Яшын
Аляксей Навальны и Ільля Яшын

Расея выплаціла апазыцыянэрам Аляксею Навальному і Ільлю Яшыну кампэнсацыю, якую ім раней прысудзіў Эўрапейскі суд па правах чалавека. Як паведамілі ў расейскім міністэрстве юстыцыі, у адпаведнасьці з рашэньнем суду кожны з апазыцыянэраў атрымаў па 26 тысяч эўра.

Скарга Яшына і Навальнага была зьвязана з рашэньнем расейскага суду прысудзіць іх да 15 сутак адміністрацыйнага арышту за непадпарадкаваньне паліцыі падчас несанкцыянаванага шэсьця 5 сьнежня 2011 году.

Страсбурскі суд пастанавіў, што Расея парушыла чатыры артыкулы Эўрапейскай канвэнцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG