Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А перакладчыкі хто?


Форд Мэдакс Браўн, «Джон Уікліф чытае свой пераклад Бібліі Джону Гонту» (1847)

Форд Мэдакс Браўн, «Джон Уікліф чытае свой пераклад Бібліі Джону Гонту» (1847)

Калісьці ў Менску мы размаўлялі пра слоўнікі, і Васіль Сёмуха заўважыў:

— Чаму складальнікі тлумачальных слоўнікаў бяруць пад увагу цытаты толькі з так званых «арыгінальных аўтараў», а пераклады ігнаруюць зусім?

Так пішуць слоўнікі паўсюды, ня толькі ў Беларусі, але і ў Польшчы, і ў Францыі. Але сапраўды — чаму? У Беларусі гэтае пытаньне мае, так сказаць, яшчэ і экзыстэнцыяльнае вымярэньне для мовы.

Гэтая дылема усплыла перада мною зноў, калі мы сталі пасылаць беларускім пісьменьнікам пытаньні Літанкеты Свабоды. Што рабіць зь перакладчыкамі? Пісьменьнікі яны ці не?

Я нарэшце адказаў сабе на гэта. А вы? Bitte teilen Sie uns ihre Meinung mit.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG