Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 чэрвеня: дзень памяці Янкі Купалы


ФОТА ДНЯ: Травень. Любань. Менская вобл. Натальля Сарагавец

ФОТА ДНЯ: Травень. Любань. Менская вобл. Натальля Сарагавец

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

У гісторыі

1569 — заключаная Люблінская унія, Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае злучыліся ў фэдэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую.

1660 — перамога войска ВКЛ і Кароны над маскоўскай рацьцю ў бітве пад Палонкаю. Пералом у вайне, пачалося вызваленьне захопленых зямель Вялікага Княства.

1914 — эрцгерцаг Фэрдынанд і яго жонка забітыя ў Сараеве.

1941 — Менск заняты нямецкімі войскамі.

1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Расеяй.

У памяці

1641 — нарадзілася Марыя Казімера д’Арк’ен, каралева польская й вялікая княгіня літоўская, жонка Яна Сабескага.

1712 — нарадзіўся Жан-Жак Русо, францускі філёзаф.

1891 — нарадзіўся Павал Валошын, дзяяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, публіцыст.

1923 — нарадзіўся Уладзімер Чантурыя, беларускі архітэктар і пэдагог, аўтар «Гісторыі архітэктуры Беларусі да 1917 году».

1941 — нарадзілася Алена Макарэўская, беларуская мовазнаўца, кандыдат філялягічных навук.

1942 — загінуў Янка Купала, народны паэт Беларусі.​

Цытата

«...Калісь амэрыканцы, змагаючыся з Англіяй за сваю Незалежнасьць, напісалі на сваім сьцягу несьмяротныя словы: «Амэрыка для амэрыканцаў». І гэта памагло: сягоньня Амэрыка вольная. Павінны пайсьці і мы па яе сьлядох і напісаць агністымі рунамі на сваім сьцягу: «БЕЛАРУСЬ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ!»

Янка Купала

XS
SM
MD
LG