Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад пачатку Рамадану тэракты пайшлі адзін за адным


Выбухі ў Кувэйце, Самалі, Францыі і Тунісе цягам аднаго дгя.

Больш за дзесяць чалавек загінулі і некалькі дзясяткаў параненыя ў выніку выбуху ў шыіцкай мячэці ў сталіцы Кувэйту. Тэрарыст-сьмяротнік, якога сьведкі апісваюць як «маладога чалавека», падарваў сябе ў натоўпе падчас пятнічнай малітвы.

Адказнасьць за тэракт узяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава». Ісламісты заявілі, што помсьцяць за спробу распаўсюду шыіцкага вучэньні сярод сунітаў. Узарваную мячэць яны назвалі «храмам нігілістаў».

Папярэдні тэракт у краіне быў зьдзейсьнены ў студзені 2006 году.

Колькасьць загінуўшых у выніку нападу баевікоў групоўкі «Аш-Шабаб» на базу кантынгенту Афрыканскага саюзу ў самалійскім горадзе Лега склала ня менш як 30 чалавек.

Па ўдакладненых дадзеных, тэрарыст-сьмяротнік накіраваў у браму базы начынены выбухоўкай аўтамабіль, пасьля чаго паміж яго саўдзельнікамі і ваеннымі завязалася перастрэлка.

Ад пачатку сьвятога для мусульман месяца Рамадан напады баевікоў «Аш-Шабаб» сталі адбывацца ўсё часьцей.

На мінулым тыдні яны напалі на на трэніровачны цэнтар нацыянальнага разьведвальнага агенцтва ў Магадзіша, атакавалі салдат на кенійскім ўзьбярэжжы, а таксама забілі старэйшыну на паўночным усходзе Кеніі.

Колькасьць загінуўшых у выніку тэракту ў туніскім горадзе Сус вырасла да 37 чалавек, паведамляюць мясцовыя СМІ са спасылкай на міністэрства аховы здароўя. Напад на пляж у горадзе Сус быў зьдзейсьнены ў пятніцу днём. Нападнікаў было як мінімум двое, яны былі ўзброеныя аўтаматам. Паводле паліцыі, адзін з удзельнікаў тэракту забіты, яшчэ адзін затрыманы.

На ўсходзе Францыі ў горадзе Сэн-Кант-Фалаўе, у ваколіцах Ліёна, пры нападзе на завод па вытворчасьці звадкаванага газу адзін чалавек забіты, другі паранены. Невядомыя заехалі на аўтамабілі на тэрыторыю амэрыканскай газавай кампаніі і падарвалі адзін з рэзэрвуараў. Паліцыя падазрае ў нападзе ісламскіх экстрэмістаў. Нападнік арыштаваны.

XS
SM
MD
LG