Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цыгарэты падаражэюць, мэдычным паслугам даражаць не давзолілі


З 1 ліпеня ў Беларусі падаражэюць многія маркі цыгарэт, паведамляе Міністэрства па падатках і зборах.

На 50-800 рублёў падымецца цана на асобныя маркі цыгарэт вытворчасьці Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман». Некаторыя віды цыгарэт вытворчасьці «Тытунь-інвэст» падаражэюць ад 50 да 2200 рублёў.

З імпартаваных у Беларусь падаражэюць цыгарэты Sobranie, Dunhill, Camel, Davidoff. Кошты на іх вырастуць на 1 тысячу рублёў.

Пакуль ня вырастуць цэны на платныя мэдпаслугі. Міністэрства аховы здароўя працягнула забарону на падвышэньне цэнаў на платныя мэдычныя паслугі. Паводле «Мэдыцынскага весьніка», гэтае патрабаваньне загадана выконваць «да дадатковага распараджэньня».

Забарону на павелічэньне коштаў на платныя мэдпаслугі Міністэрства аховы здароўя ўвяло ў лютым гэтага года.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG