Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд ЗША дазволіў аднаполыя шлюбы па ўсёй краіне


Вярхоўны суд ЗША абвясьціў 26 чэрвеня, што аднаполыя пары маюць права ўступаць у шлюб у любым месцы ў Злучаных Штатах.

Да гэтага рашэньня пары геяў і лесьбіянак маглі ўступаць у шлюб ў 36 штатах і ў акрузе Калюмбія.

Рашэньне суду азначае, што іншым чатырнаццаці штатам давядзецца скасаваць забарону на аднаполыя шлюбы.

Вэрдыкт стаў кульмінацыяй двух дзесяцігодзьдзяў судовых разглядаў у Вярхоўным судзе праблемы шлюбу і правоў геяў у цэлым.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама вітаў рашэньне Вярхоўнага суду, заявіўшы, што гэта «вялікі крок» да роўнасьці.

«Сёньня зьдзейсьнены вялікі крок у нашым шляху да роўнасьці. Геі і лесьбіянкі атрымалі права ўступаць у шлюб, як і ўсе астатнія», — напісаў Абама ў сваім акаўнце ў Twitter.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG