Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вянок дружбы» ў Бабруйску сабраў артыстаў з 18 краінаў


Рэклямны плякат фэстывалю «Вянок дружбы-2014» ў Бабруйску
Рэклямны плякат фэстывалю «Вянок дружбы-2014» ў Бабруйску

У Бабруйску адкрыўся міжнародны фэстываль народнай творчасьці «Вянок дружбы». Ягоны дэвіз — «За мір і згоду бязь межаў».

На фэст сабраліся больш за 20 музычных і тэатральных калектываў з 18 краінаў сьвету: Украіны, Польшчы, Расеі, Латвіі, Баўгарыі, Італіі, Канарскіх выспаў (Гішпанія), ЗША, Мэксыкі, Кітаю ды іншых. Акрамя канцэртаў і спэктакляў, у рамках фэсту пройдуць спартовыя гульні, велапарад, выстава рыцарскага клюбу, Дзень моладзі з рознымі гульнямі і дыскатэкай на плошчы. Будуць частаваць нацыянальнымі стравамі.

Лягатып фэстывалю
Лягатып фэстывалю

«Вянок» праходзіць 13-ты раз. Раней ён быў штогадовы, але ў мінулым годзе з прычыны недахопу сродкаў пастанавілі праводзіць яго раз на два гады.

Празь нейкі час, аднак, перадумалі. Да арганізацыі фэсту падлучыліся, апроч гарадзкіх уладаў, і Магілёўскі абласны выканкам, і Міністэрства культуры, і прафсаюз работнікаў культуры. Але сродкаў усё роўна бракуе. Гасьцей забясьпечваюць пражываньнем і харчаваньнем, а транспартныя выдаткі й аплату візаў яны мусяць браць на сябе.

Да таго ж у горадзе не пасьпелі адрамантаваць нават пляцоўкі, дзе меліся праходзіць фэстывальныя імпрэзы — напрыклад, перад гарадзкім Палацам культуры. Побач зь ім два месяцы абгароджвалі і так да канца і не абгарадзілі плотам Моладзевы парк. А супрацоўнікам бібліятэк, што на цэнтральных вуліцах, настойліва парэкамэндавалі пафарбаваць фасады за свой кошт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG