Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр «сталкер Свабоды» Барыс Мускі


Барыс Мускі – герой новага выпуску праграмы Сталкеры Свабоды
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:34 0:00
Наўпроставы лінк

Барыс Мускі – герой аднаго з выпускаў праграмы "Сталкеры Свабоды" Радыё Свабода

Барысу Мускаму было 76 гадоў. Паводле адукацыі — інжынэр-энэргетык. Сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі.

«Ня стала Барыса Мускага — мілага і шчырага чалавека, сталага наведніка курсаў „Мова Нанова“. Разьвітаньне зь ім адбудзецца ў суботу аб 11.00 па адрасе Даўгінаўскі тракт,160а. Сьветлая памяць сьветламу чалавеку», — паведаміў Глеб Лабадзенка.

«Вельмі шкада, што сыходзяць лепшыя людзі. Барыс Мускі рабіў беларускую справу, каб Беларусь была незалежнай і вольнай. Ён сапраўды хварэў за Бацькаўшчыну. Актыўна працаваў ва ўсіх кампаніях, якія праводзіла наша партыя: зьбіраў подпісы, займаўся асьветніцкай дзейнасьцю, стала ўдзельнічаў у талацэ ў Курапатах. Сьветлая яму памяць», — кажа актывіст КХП Алесь Чахольскі.

Барыс Мускі ў красавіку 2014 году быў удзельнікам праекту Радыё Свабода «Сталкеры Свабоды» .

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG