Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100, 60, пераход на трэцюю, другую, 5, стоп. Першая, 5, 0.

Дзесяць хвілін, дваццаць, трыццаць — ані паўмэтра наперад. Картасар — «Паўднёвая шаша». Хутка пачнём знаёміцца, частавацца, кахацца...

Згадкі сюжэту аповеду геніяльнага аргентынца абрываюць грымоты і грукат залевы па шыбах. Вокамгненна цямнее, размытыя фары наперадзе пачынаюць аддаляцца. Абапал мігцяць аварыйкі. Бура хістае маю двухтонку, як трэску. Сунуся па бурлівым патопе навобмацак. Зайздрошчу Ною — яму ня трэба было манэўраваць між «пацалованых» спадарожнікаў.

Даплываю. 60 км — чатыры гадзіны.

Ліхаманка. Хочацца плакаць, есьці, спаць.

Прытомнею ад пытаньня: «Чаму ты не адказвала на мае званкі?»


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG