Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэманстранты ў Ерэване не разыходзяцца


У Ерэване спакойна, грамадзяне, якія пратэстуюць супраць падвышэньня тарыфаў на электраэнэргію, чакаюць рашэньня прэзыдэнта.

Пра гэта заявіў палітоляг і ўдзельнік пратэсту Арут Васканян, паведамляе Агенцтва УНІАН.

«Сытуацыя цяпер ціхая, на працягу ночы нічога не адбылося, ніякіх эксцэсаў, як і ўчора. Пратэстоўцы гэтак жа, як і ўчора, чакаюць рашэньня прэзыдэнта, людзі ў стане чаканьня», — сказаў Васканян.

На пытаньне, ці зьявіліся ў актывістаў новыя патрабаваньні, Васканян адказаў:

«Зараз ёсьць праблема, бо няма асноўных лідэраў руху; на працягу дня могуць зьявіцца з боку пэўных колаў пэўныя жаданьні ці патрабаваньні, але гэта ня носіць агульны характар».

Тыдзень таму тысячы людзей у Армэніі выйшлі на вуліцы з-за незадаволенасьці тым, як да іх ставяцца расейскія ўладальнікі армянскіх энэргетычных кампаніяў. Менавіта неапраўданае падвышэньне коштаў на энэрганосьбіты з боку расейскіх дзяржкампаніяў прывяло да таго, што ў армянскіх грамадзян скончылася цярпеньне, і яны выйшлі пратэставаць на вуліцы.

Радыё Свабода вядзе прамую трансьляцыю зь месца дэманстрацыі ў Ерэване.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG