Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка дазволіў ўводзіць замежныя войскі ва Ўкраіну


Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў закон, які дазваляе знаходжаньне на тэрыторыі краіны ўзброеных сіл іншых дзяржаваў.

Замежныя войскі могуць быць уведзеныя ў краіну на просьбу яе кіраўніцтва і на падставе рашэньня ААН ці Эўразьвязу, паведамляе ВВС.

Як адзначаецца ў дакумэнце, апублікаваным на сайце прэзыдэнта, такім чынам рэгулююцца пытаньні правядзеньня на тэрыторыі Ўкраіны міжнароднай ап
рацыі па падтрыманьні міру і бясьпекі.

Забараняецца ўдзел у такіх апэрацыях узброеных сіл дзяржаваў, «якія разьвязваюць супраць Украіны ўзброеную агрэсію».

Кіеў абвінавачвае ў ваеннай агрэсіі Расею, Масква абвінавачваньні абвяргае.

Закон «Аб парадку допуску і ўмовах знаходжаньня падразьдзяленьняў узброеных сіл іншых дзяржаў на тэрыторыі Ўкраіны» быў прыняты Вярхоўнай Радай у пачатку чэрвеня.

XS
SM
MD
LG