Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паслам: Лепш прамаўчыце, калі няма чаго сказаць


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка чакае ад новапрызначаных паслоў росту эканамічных паказчыкаў.

«Мы павінны павялічваць свой экспарт нават у гэты няпросты пэрыяд. Прадстаўляйце годна нашу краіну. Не абяцайце таго, чаго мы ня можам. Лепш прамаўчыце, калі няма чаго сказаць», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Зьвяртаючыся да дыпляматаў, Лукашэнка адзначыў, што галоўнае ў іхняй працы — гэта прафэсіяналізм і адданасьць дзяржаве.

«Але галоўная задача — мы не гуляем ні ў якую геапалітыку, для нас важна, каб была нармальная краіна, ціхая, спакойная, зручная для жыцьця людзей, і павінна разьвівацца эканоміка. Эканоміка — гэта вырабіў і прадаў. Таму экспарт для нас — найважнейшая задача».

Сёньня Лукашэнка прызначыў новых паслоў Беларусі ў Азэрбайджане, Армэніі, Чэхіі і на Кубе, паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.

XS
SM
MD
LG