Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Чакалава: «На фіга мне такі бурата?»


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 24 чэрвеня падпісаў указ аб працягу на год забароны на ўвоз у краіну сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і харчаваньня з Эўразьвязу, ЗША, Аўстраліі, Канады і Нарвэгіі, даўшы даручэньне ўраду вызначыцца з абноўленым санкцыйныя сьпісам.

Карэспандэнт расейскай службы РС сустрэўся з маскоўскім рэстаратарам Аленай Чакалавай, каб даведацца, як расейскі рэстаранны бізнэс выжывае ва ўмовах крызысу і прадуктовай самаізаляцыі.

РС: Алена, год таму, калі Расея толькі зьбіралася ўводзіць прадуктовае эмбарга, вы, здаецца, насуперак здароваму сэнсу, вырашылі адкрыць у Маскве рэстаран. Цяпер не шкадуеце аб гэтым дзіўным ўчынку?

Алена Чакалава: Я не шкадую, таму што рэстаран — гэта надзвычай забаўна. Так, гэта вельмі цяжка, але і вельмі цікава. У рэстаране ты адразу разумееш сабе цану: ніхто не захоча плаціць за тое, што яму не падабаецца.

РС: Я не пра забаўнасьць і не пра самарэалізацыю пытаюся, як вы разумееце. Я пытаюся пра рызыкі, якія вы ўзялі на сябе, адкрываючы рэстаран у трывожны час...

У нас рэстаратары раней казалі, што ня выйдуць з пакоя, калі гаворка не ідзе пра 200 працэнтаў прыбытку

Алена Чакалава: Так, мы панесьлі істотныя страты. Да санкцый людзі з рэстараннага бізнесу маглі зарабляць вельмі шмат. Сёння добра, калі ёсьць 20 адсоткаў. Максімум — 20 адсоткаў. У Расеі рэстаранны бізнэс прывык да іншых лічбаў. У нас рэстаратары раней казалі, што ня выйдуць з пакоя, калі гаворка не ідзе пра 200 працэнтаў прыбытку.

РС: Апусьціўшыся з 200 адсоткаў да 20, усё роўна не шкадуеце?

Алена Чакалава: Не шкадую. Мне дастаткова 20 адсоткаў. Я лічу, што гэта нармальна. На першым месцы мая цікавасьць. Грошы потым. Заля ў нас заўсёды бітком.

РС: Як крызыс адбіўся на апэтыце вашых кліентаў?

Алена Чакалава: Істотна адбіўся. Нягледзячы на тое, што заля бітком, нягледзячы на тое, што людзі не перасталі хадзіць у рэстаран, сярэдні чэк упаў. У сьнежні наведвальнік пакідаў 2200 рублёў. Цяпер 1700. Людзі сталі эканоміць на алькаголі. Але трэба разумець, што цяпер мы не знаходзімся ў самай страшнай стадыі крызысу. У нас усё наперадзе. Мы да яго падпаўзаем.

РС: У гэтым годзе стала вельмі папулярным слова «імпартазамяшчэньне». Гаварылася, што крызыс і прадуктовыая самаізаляцыя падштурхнуць расейскую сельскую гаспадарку да росту, вынаходлівасьці. Гаварылася, што нарэшце мясцовыя фэрмэры атрымаюць шанец паўнавартасна выйсьці на рынак.

Ня вырасла. Ня выйшлі. Ніхто нікога не падштурхнуў. Затое істотна зьменшылася колькасць тавараў. І кошты паляцелі ў космас

Алена Чакалава: Ня вырасла. Ня выйшлі. Ніхто нікога не падштурхнуў. Затое істотна зьменшылася колькасць тавараў. І кошты паляцелі ў космас. Яшчэ ў сьнежні я купляла ў Варонежы рыбай для стэйкаў па 1400 рублёў, а цяпер бяру ўжо за 2200. Фэрмэры ў Варонежы пры гэтым разбагацелі? Не. У іх проста павысілася цана на корм. І яны вымушаныя прадаваць даражэй. Плюс прапановаў на рынку стала менш. Разумееце, эканоміка — гэта рэч, якую нельга ўгаварыць. Яе нельга падкупіць. Эканоміку нельга падбудаваць пад палітыку. Яна аб’ектыўная. Эканоміка кажа нам: чым больш прапановаў, тым цэны ніжэй. Чым менш прапановаў, тым цэны вышэй. Вось і ўсё імпартазамяшчэньне. Бо наша дзяржава ні за што ня будзе даплочваць мясакамбінату ў Варонежы, каб ён стрымліваў цэны на ранейшым узроўні. Таму Воронеж павышае цэны. І ўсе іншыя вытворцы павышаюць сьледам: вытворцы баклажанаў, вытворцы садавіны, вытворцы ўсяго.

РС: Расейская сельская гаспадарка не заквітнела?

Таму што ў 180 кілямэтрах ад Масквы дзяржава яго ня можа забяспечыць элемэнтарнымі ўмовамі для разьвіцьця: каб мыць вымя каровам, ён павінен кіпяціць ваду на плітцы, а газу няма.

Алена Чакалава: Для таго, каб яна заквітнела, трэба было б выдатна папрацаваць над лягістыкай, над рэальнай дапамогай фэрмэру. Я тут была ў Тульскай вобласьці. Пазнаёмілася з фэрмэрам Валодзем. У яго ўзорная фэрма з каровамі і курамі. Я зьдзівілася, якая ў яго цудоўная фэрма, і зрабіла яму камплімэнт. А ён паміж справай мне адказвае, што зьбіраецца закрываць яе. Таму што ў 180 кілямэтрах ад Масквы дзяржава яго ня можа забяспечыць элемэнтарнымі ўмовамі для разьвіцьця: каб мыць вымя каровам, ён павінен кіпяціць ваду на плітцы, а газу няма. Дзяржава з гонарам прамаўляе слова «імпартазамяшчэньне», але не разьвівае інфраструктуру для сельскай гаспадаркі. Расправіліся з ножкамі Буша? Выдатна. Але вось толькі нешта нашых ножак больш ня стала. Яны проста сталі даражэй.

РС: А вы б якім чынам сельскую гаспадарку ажыўлялі, дай вам волю?

Алена Чакалава: Я б паглядзела на досьвед Каліфорніі. Ён добра вядомы. У 70-80-я гады ў Каліфорніі існавалі дзяржаўныя праграмы, калі людзям выдавалі за адзін даляр шэсць сотак зямлі. Каб амэрыканцы маглі сябе карміць тым, што вырошчваюць сваімі рукамі. І здарылася сапраўдная «агародная рэвалюцыя». У Каліфорніі адкрыліся тысячы прадуктовых рынкаў, куды людзі амаль бясплатна маглі прывозіць сваю прадукцыю. І сельская гаспадарка там заквітнела. Зьявілася мода на арганічную ежу. І ўсё дзякуючы правільным адносінам дзяржавы, дзякуючы праграмам. А ў нас сельскую гаспадарку спрабуюць падняць з дапамогай забаронаў. З дапамогай эмбарга. Натуральна, нічога ня выйдзе.

РС: І францускі сыр камамбэр амэрыканцы сталі капіяваць не ад дрэннага жыцьця, хочаце сказаць?

Алена Чакалава: Камамбэр яны навучыліся рабіць не таму, што ім забаранілі ўвоз францускага сыру, а таму, што мясцовыя фэрмэры сказалі: «Мы зробім камамбэр у два разы танней». Але вось сёньня, калі я бачу расейскі як бы аналяг бурата, то ён каштуе столькі ж, колькі і італьянская арыгінальная вэрсія. Вось на фіга мне здаўся такі бурата?

Цалкам матэрыял чытаць тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG