Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не карыстаюцца попытам. Антыўкраінскія кнігі прыбралі з паліц «Цэнтральнай кнігарні»


Дырэктарка менскай Цэнтральнай кнігарні паведаміла Свабодзе, што антыўкраінскую літаратуру вярнулі выдаўцам.

Прычына — у Беларусі яна не карыстаецца попытам.

Дырэктарка кнігарні распавяла Радыё Свабода, што часам кнігі яны замаўляюць самі, часьцяком выдавецтвы дасылаюць свае навінкі. А там пазначана толькі назва, саму кнігу прадаўцы бачаць ужо ў краме:

«Так было і зь літаратурай па ўкраінскай тэматыцы. Яна прыйшла да нас, пастаяла на паліцы, і мы яе вярнулі — гэтая тэматыка не карыстаецца попытам.

Што да Эдуарда Лімонава, то звычайна ягоныя кнігі карысталіся попытам. А вось „Киев капут. Яростная книга“ не пайшла, і мы яе вярнулі. Часьцяком аўтары спрабуюць на гучных назвах зарабляць грошы. Сама кніга пустая, а назва інтрыгуе. Але кніга не карысталася попытам у беларускіх чытачоў.

Дарэчы, што да кніг, фота якіх зьявіліся ў інтэрнэце. Яны стаялі ў вельмі далёкім куце. Чалавек іх выставіў, склаў у стос і сфатаграфаваў, прадставіўшы, што мы прапагандуем такую літаратуру.

Я хачу запэўніць яшчэ раз: мы не прапагандуем такія кнігі. І ўжо вярнулі іх выдаўцам».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG