Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заблякаваны доступ да тэксту кнігі «ФСБ узрывае Расею»


Юры Фяльштынскі
Юры Фяльштынскі

Роскомнадзор (Фэдэральная служба па наглядзе ў сфэры сувязі, інфармацыйных тэхналёгій і масавых камунікацый) заблякаваў доступ расейскіх карыстальнікаў інтэрнэту да тэксту кнігі Юрыя Фяльштынскага і Аляксандра Літвіненкі «ФСБ узрывае Расею». Пра гэта паведаміў Ю. Фяльштынскі на сваёй старонцы ў ЖЖ.

Трэцяе дапоўненае выданьне гэтай кнігі, у якой распавядаецца аб дачыненьні спэцслужбаў да арганізацыі тэрактаў у Расеі, толькі што выйшла на расейскай мове ў Кіеве ў выдавецтве «Наш фармат».

Суаўтар Фяльштынскага, былы афіцэр Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі Аляксандр Літвіненка, памёр у Лёндане ў лістападзе 2006 году ў шпіталі, куды быў дастаўлены з атручваньнем радыеактыўным палёніем. Брытанскія сьледчыя лічаць галоўнымі падазраванымі ў яго гібелі дэпутата Дзярждумы ад ЛДПР Андрэя Лугавога і прадпрымальніка Дзьмітрыя Коўтуна — абодва ў мінулым былі супрацоўнікамі расейскіх спэцслужбаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG