Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХД заклікае вернікаў пратэставаць супраць хроснага ходу на «Лінію Сталіна»


Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі

Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі выступіў з крытыкай падрыхтоўкі да фэстывалю праваслаўнай моладзі на «Лініі Сталіна».

Хросны ход да «Лініі Сталіна» заплянаваны на 18-19 ліпеня.

Рымашэўскі заявіў, што імя Сталіна заплямленае масавымі рэпрэсіямі і мільёнамі забітых, у тым ліку праваслаўных вернікаў, сьвятароў і эпіскапаў, паведамляе прэсавая служба БХД.

На думку сустаршыні БХД, праваслаўны фэстываль на «Лініі Сталіна» — гэта грэх супраць царквы, які найперш наносіць удар па самой царкве і кампрамэтуе яе:

«Хаця адказнасьць за яго і нясуць пэрсанальна канкрэтныя людзі, арганізатары фэстывалю — кіраўнік аддзелу па справах моладзі Менскай эпархіі протаярэй Іаан Задарожын, протадыякан Максім Логвінаў».

Рымашэўскі перакананы, што беларусы дагэтуль не пазбавіліся культу дыктатараў:

«Мы не зьмянілі ні свае сэрцы, ні свае думкі. Таталітарнае мысьленьне зьяўляецца часткай нашай мэнтальнасьці. Гэта трэба разумець і выпраўляць, бо культ Сталіна ўзьнікае менавіта на такіх рэчах».

Рымашэўскі заклікаў праваслаўных вернікаў выказвацца супраць правядзеньня праваслаўнага фэстывалю на «Лініі Сталіна».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG