Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна просіць у саюзьнікаў зброі


Міністар абароны Ўкраіны Сьцяпан Палтарак папрасіў у саюзьнікаў, у прыватнасьці НАТО, сьмяротнай зброі.

«Каб абараніць Украіну, нам патрэбна такая зброя», — прыводзіць агенцтва «Інтэрфакс-Украіна» словы міністра, які знаходзіцца ў штаб-кватэры НАТО ў Брусэлі.

Таксама ён паведаміў, што на пасяджэньні Камісіі Ўкраіна — НАТО, заплянаваным на чацьвер, 25 чэрвеня, мае намер абмеркаваць сытуацыю, якая склалася на ўсходзе Ўкраіны, і давесьці да сябраў альянсу інфармацыю аб расейскай агрэсіі.

Акрамя таго, Палтарак сустрэнецца з генэральным сакратаром НАТО Енсам Столтэнбэргам.

Украіна даўно зьвяртаецца да саюзнікаў з просьбай даць ёй зброю сьмяротнага дзеяньня, каб больш дзейсна супрацьстаяць ваеннай агрэсіі Расеі. Практычна ўсе краіны афіцыйна пакуль адказваюць адмовамі. Па паведамленьнях, некаторыя зь іх без агалоскі перадавалі Ўкраіне некаторыя ўзбраеньні. Адзінай дзяржавай, якая адкрыта кажа пра гатоўнасьць пастаўляць Украіне зброю, зьяўляецца Літва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG